Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: +375177 97 62 20
222516, г. Борисов, ул.Заводская, 109

Пасябруем з “Вясёлкай”

26.10.2020
Пасябруем з “Вясёлкай”

26 кастрычніка 2020 года ў 2 “А” класе адбылася прэзентацыя часопіса "Вясёлка".


Пачынаючы з другога класса, вучні нашай школы выпісваюць беларускамоўны дзіцячы часопіс “Вясёлка”. З гэтай нагоды ў 2 “А” класе адбылася прэзентацыя часопіса.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення “Вясёлкі”, які існуе ўжо 62 гады, звярнула ўвагу на адпаведнасць яго назвы знешняму выгляду і зместу. Былі прадстаўлены кнігі - творы  вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Віткі і Уладзіміра Ліпскага, якія доўгі час былі галоўнымі рэдактарамі часопіса. Дарэчы, У.Ліпскі і зараз (ужо сорак другі год!) узглаўляе рэдакцыю часопіса. Чытачы нашай школы традыцыйна цесна супрацоўнічаюць з “Вясёлкай”. На старонках часопіса друкаваліся апавяданні, вершы, казкі, малюнкі вучняў школы № 10 горада Барысава. Варвара Волегава прынесла і паказала “Вясёлку”, якая захоўваецца ў іх дома, дзе надрукавана казка яе старэйшай сястры.
Да дзяцей у госці завітаў і  галоўны персанаж часопіса - Вася Вясёлкін, у ролі якога выступіў вучань 4 “А” класа Апалька Максім. Ён загадаў дзецям “вясёлкіны” загадкі, якія дзеці, крыху падумаўшы, адгадалі ўсе. А яшчэ разгадалі даволі складаную крыжаванку.
Спадзяёмся, што юныя чытачы пасябруюць з часопісам і будуць актыўна супрацоўнічаць з ім.

 

Публікацыі ў "Вясёлцы" вучняў 10 школы

Грынь Р.В., бібліятэкар

Версия сайта для слабовидящих