18 верасня вучні 5 "Б", 9 "Б" і 9 "В" класаў разам з класнымі кіраўнікамі Пяткевіч Аленай Пятроўнай, Казлоўскай Аленай Іванаўнай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Камісаравай Анастасіяй Віктараўнай наведалі выставу воскавых фігур " Таемная вячэра. Святыя заступнікі" у гарадской бібліятэцы. Мы атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць "ажыўшую" копію фрэскі Леанарда да Вінчы "Таемная вячэра", постаці А.С. Пушкіна, М. Гогаля,Ф. Дастаеўскага, сям'і Раманавых, княгіні Вольгі і інш. Асаблівую ўвагу надалі асобе нашай першаасветніцы і заступніцы беларускай зямлі Еўфрасінні Полацкай.
Для розных пакаленняў жыццё і ўчынкі гэтых герояў з'яўляецца каштоўнасным арыенцірам, прыкладам духоўнага пошука і сапраўднай любові да Чалавека і Айчыны. Наглядныя прыклады вялікіх падзвіжнікаў дазваляюць асэнсаваць прыроду ўнутранай барацьбы чалавека паміж дабром і злом, прыроду міласэрнасці і подзвігу.
Камісарава А. В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры