Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: +375177 97 62 20
222516, г. Борисов, ул.Заводская, 109

140 год з дня нараджэння Якуба Коласа

01.10.2022
140 год з дня нараджэння Якуба Коласа

"Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць," - гэтыя словы Якуба Коласа ярка характарызуюць увесь жыццёвы і творчы шлях Песняра.

140 год з дня яго нараджэння адзначаем мы зараз, а пачуццё такое, быццам ён тут, побач з намі і ў гэты час. Колькі важнага і карыснага паспеў зрабіць гэты чалавек для свайго народа, Радзімы. Яго філасофскія  "Казкі жыцця" дапамагаюць нам знайсці адказы на складаныя пытанні. Гледзячы на герояў яго твораў, мы разумеем, хто такі патрыёт і як трэба цаніць і любіць тое месца, дзе мы жывём.
Каб ўшанаваць памяць Песняра, вучні 6Б і 8А класаў нашай школы наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей  Якуба Коласа ў Мінску. Мы паглыбіліся ў  атмасферу тагачаснага жыцця пісьменніка, пачулі цікавыя факты з яго жыцця, многімі з якіх былі ўражаны. Наведванне музея было не толькі карысным, але і сапраўды душэўным і цікавым, дзякуючы экскурсаводу Раману.

Класныя кіраўнікі 6Б і 8А класаў

Версия сайта для слабовидящих