Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул.Заводская, 109

Арт – прагулка ў “Горад майстроў”, прысвечаная Дню беларускай лялькі

27.11.2022
Арт – прагулка ў “Горад майстроў”, прысвечаная Дню беларускай лялькі

26.11.2022 на базе раённага рэсурснага цэнтра “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” адбылася традыцыйная арт - прагулка ў “Горад майстроў”, у якой прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў 8, 10,12 сярэдніх школ. 
Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з тым, што традыцыйная спадчына жыла з беларусамі праз усе стагоддзі, і ўсучасны момант асабліва актуальнай становіцца праблема захавання традыцый. З дапамогай анлайн-сэрвісу learningapps.org вучні і настаунікі ажывілі ў памяці некаторыя з традыцый, адказалі на пытанні і, атрымаўшы маршрутныя лісты, з цікавасцю адправіліся знаёміцца з “Горадам майстроў”.
Спачатку “турысты” наведалі “Дом Лялькі”, дзе даведаліся пра датуправядзення  ў нашай краіне Дня лялькі, пра Музей беларускай лялькі, адкрыты ў г.Чачэрску, а з дапамогай QR-кодаў пазнаёміліся з цікавым матэрыялам па гэтай тэме. Затым удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з лялькамі - абярэгамі нашых продкаў і атрымалі магчымасць самім дакрануцца да народных традыцый і зрабіць ляльку - абярэг Праскеву - Пятніцу. 
Потым удзельнікі апынуліся ў “Танцавальным завулку”, дзе іх чакалі майстры беларускага нараднага танца і прапанавалі  хлопчыкам і дзяўчынкам пазнаёміцца з харэаграфічнымі элементамі танца і потым прыняць удзел у танцавальным флэш-мобе. 
У “Доме Мудрасці” каманды ўдзельнікаў  выконвалі інтэлектуальныя заданні, паказвалі ўзровень сваіх ведаў аб родным краі:  складалі паззлы - ілюстрацыі да беларускіх народных казак,  на лінгвістычным флэшмобе “Мова родная - народная”дэманстравалі лінгвістычны запас, называючы самыя разнастайныя рэчы на беларускай мове; падарожнічалі па станцыям “Гістарычная”, “Фальклорная”, “Геаграфічная”, “Экалагічная”, адказваючы на пытанні віктарыны. Школьнікі з азартам выконвалі пастаўленыя задачы і, у выніку, паказалі нядрэнныя веды.
У “Доме Гаспадара”  удзельнікі атрымалі адказ на пытанне: “Каго называюць хатнім гаспадаром?”  і даведаліся, што гэта - Дамавік. Таксама было цікава даведацца пра тое, як выглядае Дамавік і самае нечаканае - гэта высветліць інфармацыю пра тое, што ў нашай краіне ёсць Дзень Дамавіка. Удзельнікам было прапанавана з дапамогай QR-кодаў пазнаёміцца з цікавым матэрыялам па гэтай тэме больш падрабязна, а потым зрабіць свайго Дамавіка.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю і творчасцю прыняліся за справу і выконвалі  ўсё вельмі старанна. 
Горад майстроў - пляцоўка  творчасці і добрага настрою. Нашы інтэрактыўныя майстар-класы дапамагаюць настаўнікам і вучням асваіваць сучаснае беларускае мастацтва, вучаць рабіць цудоўныя падарункі сваімі рукамі родным і блізкім людзям, далучацца да беларускіх народных традыцый і мастацтва, захоўваць іх. Каб быць годнымі грамадзянамі сваёй Айчыны, трэба, перш за ўсё, імкнуцца вывучаць тыя здабыткі, тую спадчыну, якую нам пакінулі нашы продкі.

 

Версия сайта для слабовидящих