Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Арт-прагулка ў “Горад майстроў” “Беларусь – крыніца натхнення”

30.11.2024
Арт-прагулка ў “Горад майстроў” “Беларусь – крыніца натхнення”

30.11.2024 на базе раённага рэсурснага цэнтра “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” адбылася традыцыйная Арт-прагулка ў “Горад майстроў”, у якой прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў 12, 16, 17 сярэдніх школ. 

Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з тым, што традыцыйная спадчына жыла з беларусамі праз усе стагоддзі, і ў сучасны момант асабліва актуальнай становіцца праблема захавання традыцый. 

На размінцы “Беларускі алфавіт” вучні і настаунікі ажывілі ў памяці беларускі алфавіт, адказалі на пытанні-асацыяцыі і, атрымаўшы маршрутныя лісты, з цікавасцю адправіліся знаёміцца з “Горадам майстроў”.

Спачатку “турысты” наведалі “Дом натхнення”, дзе ім было прапанавана сыграць у “Брэйн-рынг”. Падарожнікі мелі магчымасць прадэманстраваць  свае веды па раздзелах: “Дадай слова”, “Рэбусы”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Знайдзі пару”.

У “Доме Валошкі” “турысты” даведаліся пра сімвал беларусі – валошку, або васілёк. З дапамогай QR-кодаў пазнаёміліся з цікавым матэрыялам па гэтай тэме. Потым удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся легендай нашых продкаў “Чаму васілёк васільком завецца?”,  даведаліся аб тым, што раслінай наступаючага 2025 года стане сімвал любові і адданасці сіні васілёк. “Турысты” атрымалі магчымасць самім дакрануцца да народных традыцый і зрабіць кветку “Васілёк”. 

У “Доме Мудрасці” каманды прынялі ўдзел у квэст-гульні “Беларусь  –краіна натхнення”, дзе выканалі інтэлектуальныя заданні на чатырох станцыях: “Літаратурнае лато”,  “Музычная гасцёўня”, “Літаратурна-музычная віктарына”, “Прырода роднага края”. Школьнікі з азартам выконвалі пастаўленыя задачы і, у выніку, паказалі нядрэнныя веды і атрымалі ўзнагароды.

У заключэнні мерапрыемства падарожнікам было прапанавана выказаць свае эмоцыі ў выглядзе састаўлення “Воблака слоў”.
Горад майстроў – пляцоўка  творчасці і добрага настрою. Нашы інтэрактыўныя майстар-класы дапамагаюць настаўнікам і вучням асваіваць сучаснае беларускае мастацтва, вучаць рабіць цудоўныя падарункі сваімі рукамі родным і блізкім людзям, далучацца да беларускіх народных традыцый і мастацтва, захоўваць іх. 

Кіраўнік цэнтра   Н.Г.Іўжанка
 

Версия сайта для слабовидящих