Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Арт-прагулка ў “Горад майстроў”: “Беларусь – крыніца натхнення”

22.11.2025
Арт-прагулка ў “Горад майстроў”: “Беларусь – крыніца натхнення”

22.11.2025 на базе рэсурснага цэнтра “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава” адбыліся традыцыйная Арт - прагулка ў “Горад майстроў” “Беларусь – крыніца натхнення” і пазнавальна-забаўляльная праграма-квэст "Я ганаруся сваёй краінай", у якой прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў 10, 13, 16 сярэдніх школ. 

Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з тым, што ў сучасны момант асабліва актуальнай становіцца праблема захавання традыцый. 
На размінцы госці пазнаёміліся з тэмай і зместам мерапрыемства. 

У “Музеі традыцый” (Мельнік І.А.) госці паспрабавалі свае сілы ў цікавых Web-квэстах і анлайн-гульнях і, атрымаўшы маршрутныя лісты, з цікавасцю адправіліся знаёміцца з “Горадам майстроў”.

Спачатку “турысты” наведалі “Дом Лінгвістыкі” (Грынь Р.В.), дзе ім было прапанавана стварыць “Лінгвістычны лэпбук”. 

У “Доме натхнення” (Цімашэнка Г.Р.) “турысты” даведаліся пра птушку снегіра, або гіля. З дапамогай QR-кодаў пазнаёміліся з цікавым матэрыялам пра гэту незвычайную птушку, паслухалі міфы і факты, даведаліся аб тым, што ў Беларусі ёсць памятная манета “Легенда пра гіля”. “Турысты” атрымалі магчымасць самім дакрануцца да народных традыцый і зрабіць свайго “Цуд - снегіра”. 

У “Доме Ведаў” (Музычэнка А.А.) каманды прынялі ўдзел у квэст-гульні “Марафон ведаў”, дзе з азартам выконвалі пастаўленыя задачы.

У заключэнні мерапрыемства падарожнікам было прапанавана выказаць свае эмоцыі ў выглядзе састаўлення “Воблака слоў”.

Горад майстроў – пляцоўка творчасці і добрага настрою. Нашы інтэрактыўныя майстар-класы спрыяюць выхаванню каштоўнасных адносін да роднага слова, дапамагаюць настаўнікам і вучням асваіваць сучаснае беларускае мастацтва, вучаць рабіць цудоўныя падарункі сваімі рукамі родным і блізкім людзям, далучацца да беларускіх народных традыцый і мастацтва, захоўваць іх.

Кіраўнік цэнтра Н.Г. Іўжанка
 

Версия сайта для слабовидящих