25.03.2026 на базе рэсурснага цэнтра “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” былі арганізаваны Арт-прагулка ў “Горад майстроў” “Беларусь – крыніца натхнення” і пазнавальна-забаўляльная праграма-квэст "Беларускі рухавік", у якой прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў 12, 22, 16 сярэдніх школ.
На размінцы госці пазнаёміліся з тэмай і зместам мерапрыемства.
У “Музеі традыцый” (Мельнік І.А.) госці паспрабавалі сябе ў анлайн-гульне “Адкуль пайшлі назвы гарадоў” і, атрымаўшы маршрутныя лісты, з цікавасцю адправіліся знаёміцца з “Горадам майстроў”.
Спачатку “турысты” наведалі “Дом ведаў” (Грынь Р.В.), дзе ім былі прапанаваны: віктарына “Ад А да Я”, “Літаратурнае лато”, “Крыжаванка ад Алеся і Яніны”.
У “Доме натхнення” (Цімашэнка Г.Р.) “турысты” даведаліся пра гісторыю вербнага тыдня і свята “Вербніца”. З дапамогай QR-кодаў пазнаёміліся з цікавым гістарычным матэрыялам пра гэта свята, яго сімваламі і традыцыямі. “Турысты” атрымалі магчымасць самім дакрануцца да народных традыцый і зрабіць свой букет вярбы.
У “Доме лінгвістыкі” (Мельнік І.А.) каманды прынялі ўдзел у інтелектуальнай гульні “Пагуляем у роднае слова”, дзе з азартам выконвалі пастаўленыя задачы.
«Горад майстроў» — гэта пляцоўка творчасці і выдатнага настрою. Нашы інтэрактыўныя майстар-класы спрыяюць фарміраванню ўважлівых адносін да роднай мовы, дапамагаюць настаўнікам і вучням знаёміцца з сучасным беларускім мастацтвам, вучаць ствараць чудоўныя падарункі ўласнымі рукамі для родных і блізкіх, далучацца да нацыянальных традыцый і мастацтва, абараняць іх для будучых пакаленняў.
Н.Г.Іўжанка, кіраўнік цэнтра