25.11.2023 на базе рэсурснага цэнтра "Жывая спадчына" ДУА "Сярэдняя школа № 10 г.Барысава" адбылася традыцыйная Арт-прагулка ў "Горад майстроў", у якой прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў 9, 10,17 сярэдніх школ.
Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з тым, што традыцыйная спадчына жыла з беларусамі праз усе стагоддзі, і ў сучасны момант асабліва актуальнай становіцца праблема захавання традыцый.
На размінцы "Беларускі алфавіт" вучні і настаунікі ажывілі ў памяці беларускі алфавіт, адказалі на пытанні-асацыяцыі і, атрымаўшы маршрутныя лісты, з цікавасцю адправіліся знаёміцца з "Горадам майстроў".
Спачатку "турысты" наведалі "Дом фальклору", дзе ім было прапанавана сыграць у "Сваю гульню". Падарожнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды па раздзелах: "Святы", "Славутыя імены", "Адзенне", "Традыцыі", "Помнікі Беларусі", "Пісьменнікі Беларусі".
У "Доме Лялькі" "турысты" даведаліся пра дату правядзення ў нашай краіне Дня лялькі, пра Музей беларускай лялькі, адкрыты ў г. Чачэрску, а з дапамогай QR-кодаў пазнаёміліся з цікавым матэрыялам па гэтай тэме. Затым удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з лялькамі-абярэгамі нашых продкаў і атрымалі магчымасць самім дакрануцца да народных традыцый і зрабіць "Ляльку-званочак".
У "Доме Мудрасці" каманды прынялі ўдзел у квэст-гульні "Беларусь – мая Радзіма", дзе выканалі інтэлектуальныя заданні на чатырох станцыях: "Знакамітасці Беларусі", "Наша прырода", "Гарады Беларусі", адказалі на пытанні віктрарыны "Мая Беларусь". Школьнікі з азартам выконвалі пастаўленыя задачы і, у выніку, паказалі нядрэнныя веды.
У заключэнні мерапрыемства падарожнікам было прапанавана выказаць свае эмоцыі ў выглядзе састаўлення "Воблака слоў".
Горад майстроў – пляцоўка творчасці і добрага настрою. Нашы інтэрактыўныя майстар-класы дапамагаюць настаўнікам і вучням асваіваць сучаснае беларускае мастацтва, вучаць рабіць цудоўныя падарункі сваімі рукамі родным і блізкім людзям, далучацца да беларускіх народных традыцый і мастацтва, захоўваць іх.
Кіраўнік цэнтра Н.Г.Іўжанка
Больш фотаздымкаў тут → https://disk.yandex.com/d/1k2XyU7mDpvXkQ