Школьная субота, а значыць мы шукаем сабе прыгоды. Так, 9 кастрычніка вучні 5 "Б" і 7 "А" класаў разам з класнымі кіраўнікамі правялі незвычайна - прынялі самы актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Чысты лес".
Сумесна з працаўнікамі Глівінскага лясніцтва і Барысаўскай раённай інспекцыяй па ахове навакольнага асяроддзя мы папрацавалі валанцёрамі пры пасадцы лесу каля вёскі Сівіца: садзілі маладыя сосны і елачкі. Нашы дзеці былі вельмі ўражаны важнасцю даручанай справы і з усёй адказнасцю падышлі да працы, пасля якой нас пачаставалі смачнай кашай, прыгатаванай на вогнішчы.
Будзем спадзявацца, што, дзякуючы такім мерапрыемствам, нашы дзеці будуць цаніць лес, як сапраўднае нацыянальнае багацце!