Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Да беларускай мовы - з цікавасцю

14.03.2025
Да беларускай мовы - з цікавасцю

14 сакавіка 2025 года на базе рэсурснага цэнтра “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” адкрыла свае дзверы лінгвістычнага кафэ «Мова.by».

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мельнік І.А. адзначыла, што, каб працэс авалодвання беларускай мовай быў для дзяцей цікавым, настаўніку трэба на кожным уроку арганізоўваць мэтанакіраваную работу па актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і прапанавала “меню” эфектыўных форм і метадаў навучання беларускай мове і літаратуры: Web-квэсты, анлайн-гульні, філворды, пазлы, лінгвістычны крос і іншыя. 
Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з тым, што сістэматычнае ўключэнне ў змест урокаў беларускай мовы і літаратуры гульняў і гульнявых прыёмаў садзейнічае павышэнню матывацыі да вывучэння прадметаў, паглыбленню ведаў па розных раздзелах мовы, фарміраванню ў навучэнцаў моўнай, маўленчай, камунікатыўнай і сацыякультурнай кампетэнцый, выхаванню каштоўнасных адносін да роднага слова. 

Кіраўнік цэнтра Н.Г. Іўжанка
 

Версия сайта для слабовидящих