Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

ДЗЕНЬ 1: Родная мова. Гісторыя і традыцыі

16.02.2026
ДЗЕНЬ 1: Родная мова. Гісторыя і традыцыі

Тыдзень беларускай мовы распачаўся пад дэвізам “Родная мова. Гісторыя і традыцыі”!  

З самай раніцы было праведзена ўрачыстае адкрыццё, дзе вучні пазнаёміліся з планам правядзення Тыдня. На працягу дня рабяты наведалі інтэрактыўную выставу “Невядомыя рэчы ў нашай хаце”, выконвалі разнастайныя цікавыя заданні, ім дэманстраваліся відэаролікі “Славутыя землякі. Тыя, хто змяніў ход гісторыі”. Бліц-апытванне “Ваша любімае слова па-беларуску?” паказала, што любімыя словы нашых вучняў – дзьмухавец, прыгажосць, Радзіма, шчасце і іншыя.

Віктарына “Пазнай фразеалагізм”, праведзеная з вучнямі 6-7 класаў, даказала, што вельмі цікава па малюнках разгадваць фразеалагізмы і тлумачыць іх значэнні.

І.А.Мельнік, кіраўнік ВМА
 

Версия сайта для слабовидящих