Сенняшні дзень быў насычаны мерапрыемствамі з заданнямі разнастайнай складанасці: інтэрактыўная зона “Беларускі перапынак. Спрабуем патлумачыць”, слоўнікавы дыктант “Пісьменнае пакаленне”, конкурс чытальнікаў “Літаратурны вернісаж” і іншыя.
Вуням было пранавана адгадаць словы па карцінках, перакласці іх назвы на беларускую мову, патлумачыць значэнне.
З мэтай пашырэння граматнасці сярод вучняў быў праведзены слоўнікавы дыктант “Пісьменнае пакаленне”, на якім рабяты прадэманстравалі свае веды па мове.
Конкурс чытальнікаў “Літаратурны вернісаж” паказаў, што сярод вуняў школы шмат творчых і таленавітых вучняў. Атмасфера на пляцоўцы была напоўнена асаблівым, трапяткім хваляваннем. Юныя ўдзельнікі не проста чыталі тэкст – яны пражывалі кожнае слова, напаўняючы творы сваім разуменнем і эмоцыямі.Членам журы прыйшлося вырашаць складаную задачу – ацэньваць выступленні, кожнае з якіх было напоўнена асабістай глыбінёй і эмацыйнасцю. Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і сапраўдную любоў да беларускага слова.
Кульмінацыяй дня стала літаратурная вечарына-сустрэча “Сувязь пакаленняў - праз паэзію”, дзе рабяты пазнаёміліся з творчасцю жанчыны-паэткі Жаннай Алай, выпускніцы нашай школы. Сустрэча сабрала шмат зацікаўленых людзей. Асабліва радавала, што сярод прысутных былі тыя, хто не толькі слухаў, але і чытаў на памяць вершы паэткі на прыгожай беларускай мове. Жанна Вячаславаўна прыйшла не з пустымі рукамі – яна правяла са слухачамі гульню “Алфавіт”, дзе за кожны правільны адказ удзельнікі атрымалі цукеркі “Родныя словы”. Сустрэча была вельмі цікавай, пазнавальнай. Жадаем творчых поспехаў Жанне Вячаславаўне!
І.А.Мельнік, кіраўнік ВМА