Тыдзень роднай мовы “набірае абароты”. Сенняшні дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх, хто шануе свае карані і любіць мілагучнае беларускае слова.
Для вучняў 9 “А” класа прайшла інтэлектуальная гульна “Адкуль пайшлі назвы гарадоў?”, дзе яны мелі магчымасць даведацца або ўспомніць паходжанне назваў беларускіх гарадоў, гісторыі іх заснавання.
Пры правядзенні КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова” ўдзельнікі з 5 “А” ккласа яшчэ раз дакрануліся да роднага беларускага слова. Вучням давялося разгадваць рэбусы, успамінаць значэнні забытых дыялектны слоў і перакладаць сучасны слэнг на літаратурную мову. Аказалася, што беларуская мова можа быць вельмі моднай, сучаснай.
На перапынках кожны меў магчымасць узяць “свабодны мікрафон” і выказаць свае пажаданні роднай мове.
Таксама знакавай падзеяй стала прэзентацыя артыкулаў Азбукоўніка “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў”. Вучні яшчэ раз упэўніліся, што мова – гэта код нацыі. Пакуль мы гаворым, спяваем, жартуем па-беларуску, жыве наша гісторыя, наша будучыня.
І.А.Мельнік, кіраўнік ВМА