Пяты дзень Тыдня беларускай мовы пачаўся традыцыйна: рабяты кожнага класа сталі ўдзельнікамі гадзіны гісторыі і інфармацыі “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Кожны год вучні ўспамінаюць, што “мова з’яўляецца найбольш магутным інструментам захавання і развіцця нашай культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах. Любая дзейнасць па садзейнічанню распаўсюджання роднай мовы дапаможа не толькі лінгвістычнай разнастайнасці, але і больш поўнаму разуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове цярпімасці і дыялогу…”.
На працягу дня вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў і народных казак. Конкурская праграма “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі) паказала, што ўдзельнікі вельмі эрудыраваныя ў галіне фальклору і этнаграфіі, гістрыі Айчыны, яе традыцый.
Таксама была праведзена экскурсія для выхаванцаў лагера “Вяселка” каля выстаўкі “Невядомыя рэчы ў нашай хаце”. Рабяты пазнаёміліся з экспанатамі музея, якія даўно выйшлі з актыўнага ўжытку, паспрабавалі падабраць суасныя адпаведнікі. Вельмі запамінальна прайшоў дзень!
І.А.Мельнік, кіраўнік ВМА