Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам,
бо ў ёй хімія і фізіка,
гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго,
што называецца нацыяй, народам.
Янка Сіпакоў
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя.
Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
У гэты дзень ды і ў іншыя дні заклікаем усіх ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове, удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове.
Своеасаблівы ўзнёслы настрой святу надаў удзел Русецкай Вікторыі, вучаніцы 3 “А” класа, у раённым конкурсе чытальнікаў “Акрыляе роднае слова”, які праходзіў у ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Барысава”. Вікторыя цудоўна справілася са сваёй задачай: паказала добрае веданне тэксту, вельмі эмацыянальна перадала настрой верша, прадэманстравала сваё акцерскае майстэртсва.
У школе была праведзена лінейка, дзе падвялі вынікі Тыдня роднай мовы, самыя актыўныя атрымалі ўзнагароды і прызы.
Дзякуй усім, хто далучыўся да сумеснай працы!
І.А.Мельнік. кіраўнік ВМА