У «Настаўніцкай газеце» апублікавана вялікая статья «1941-2026: Боль. Подзвіг. Памяць», прысвечаная гераічным старонкам абароны Барысава ў чэрвені-ліпені 1941 года. Асобнае месца ў матэрыяле займае расказ пра нашу сярэднюю школу № 10 і яе сувязь з ваеннай гісторыяй малой радзімы.
Аўтар публікацыі Аксана Мыцько падрабязна апісвае подзвіг курсантаў Барысаўскага танкавага вучылішча, іх камандзіраў Івана Сусайкова і Аляксандра Лізюкова, а таксама воінаў 1-й Маскоўскай мотастралковай дывізіі палкоўніка Якава Крэйзера. Аднак асаблівая ўвага ў артыкуле надаецца жанчыне, якой наша школа вельмі ганарыцца і чыё імя імкнецца ўвекавечыць, — Валянціне Іванаўне Сакаловай. З 1955 па 1988 год яна працавала настаўніцай пачатковых класаў у нашай школе. Як успамінае ў артыкуле педагог Ірына Красічэнка, Валянціна Іванаўна была вельмі сціплым, добрым чалавекам, любіла дзяцей і карысталася вялікім аўтарытэтам сярод калег і бацькоў.
У маі 2025 года ў школе адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Валянціне Сакаловай. Яе галоўны экспанат — копія партрэта юнай партызанкі, напісаная мастаком Фёдарам Модаравым у 1943 годзе. Карціна была падаравана школе былымі вучнямі Валянціны Іванаўны да 70-годдзя ўстановы.
У 2017 годзе на тэрыторыі школы створана Алея памяці ў гонар франтавікоў, якія працавалі ў нашай установе. Тут праводзяцца ўрокі мужнасці, патрыятычныя акцыі, прыём у піянеры. Вучні клапоцяцца аб добраўпарадкаванні некалькіх помнікаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
У Год беларускай жанчыны наша школа атрымала дазвол на прысваенне імя Валянціны Іванаўны Сакаловай. У цяперашні час праходзяць неабходныя працэдуры. Гэта важны крок у ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў, які надае новы імпульс нашай рабоце па захаванні гістарычнай памяці.
Як падкрэсліваецца ў артыкуле, «краіну, на абарону якой паўстаюць і моцныя мужчыны, і бязвусыя юнакі, і нават дзяўчынкі-падлеткі, перамагчы немагчыма». Гэты пасыл — галоўны ўрок, які мы імкнемся перадаць нашым вучням.