Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Моладзь за здаровы лад жыцця

27.02.2025
Моладзь за здаровы лад жыцця

Каб адказаць на пытанне, што такое здаровы лад жыцця, вучні 10 і 8Б класаў адправіліся на самы сучасны шматфункцыянальны футбольны стадыён "Барысаў - Арэна". Для нас была арганізавана экскурсія, падчас якой мы не проста пазнаёміліся з агульнавядомымі фактамі з гісторыі стадыёна, але і змаглі ўбачыць яго знутры. Асаблівую ўвагу звярнулі на ўнутранае аблічча і забеспячэнне: поле, трэнажорную залу, залу для прэс-канферэнцый і інш. 

Экскурсія дапамагла нам зразумець, што здаровы лад жыцця - гэта такі лад жыцця, які накіраваны на захаванне і ўмацаванне здароўя грамадзян, а таксама на прафілактыку захворванняў. Для дасягнення дадзеных мэт чалавеку неабходна быць фізічна актыўным, харчавацца здаровай ежай, прытрымлівацца правілаў гігіены, адмовіцца ад шкодных звычак, а таксама прытрымлівацца парад, накіраваных на ўмацаванне арганізма і здароўя кожнага чалавека.

Менавіта гэтага хацелася б пажадаць кожнаму, ад каго залежыць здароўе ўсёй нацыі.

Версия сайта для слабовидящих