У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7 – ых класаў была праведзена гульня “Падарожжа па краіне беларусаў”.
Мерапрыемства праходіла ў выглядзе марскога падарожжа на караблях. А чаму б і не? Згодна легендзе, было ж некалі на Беларусі мора Герадота!
У кожнага з удзельнікаў была свая пасада: капітан, лоцман, боцман, кок, матрос, а таксама пасажыры карабля.
Удзельнікі падарожнічалі пад дэвізам: “На хволях ведаў наперад да мары!”і наведалі воставы: “Лінгвістычны”, “Фальклорна-этнаграфічны”, “Літаратурны”, “Энцыклапедычны”, “Творчы”.
Вучні адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, паказвалі свае творчыя здольнасці. Праз усё мерапрыемства праходзіла думка аб тым, што нельга быць годным грамадзянінам сваёй Айчыны, не цікавячыся культурнай, гістарычнай спадчынай, не імкнуўшыся дасканала вывучаць сваю родную мову.
Самым хуткім і паспяховым атрымалася падарожжа карабля “Ветразь” (7а клас).
Грынь Р.В., загадчык бібліятэкі