Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Падарожжа па краіне беларусаў

18.02.2023
Падарожжа па краіне беларусаў

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы сярод вучняў 7-ых класаў адбылася інтэлектуальная гульня “Падарожжа па краіне беларусаў”. Нягледзячы на тое, што Беларусь з’яўляецца сухапутнай краінай, каманды вучняў падарожнічалі на караблях. А чаму б і не? Згодна легендзе, было некалі на прасторах Палесся мора Герадота.
Атрымаўшы карабельныя пасады (капітан, боцман, лоцман, кок, матрос), экіпажы “Беларусь” і “Мара” адправіліся ў падарожжа пад дывізам: “На хвалях ведаў наперад да мары!”. Караблі наведалі востравы: “Фальклорна-этнаграфічны” (прымаўкі, беларускія народныя песні, беларускія нацыянальныя стравы), “Лінгвістычны”(заданні па беларускай мове), “Літаратурны”(партрэт пісьменніка, урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў), “Энцыклапедычны” (пытанні па гісторыі, геаграфіі, флоры і фауны Беларусі), а таксама востраў “Творчы”, дзе выступілі з беларускімі вершамі. 
Першым прыйшоў карабель “Мара” (7 “А” клас). 
Вучні згадзіліся з тым, што наша краіна мае сваю багатую гісторыю, традыцыі, непаўторную пявучую, прыгожую мову, прыродныя багацці.  Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць той падмурак, каб вучыцца, працаваць, ствараць для таго, каб наша краіна квітнела і развівалася.

Грынь Р.В., заў. бібліятэкай
 

Версия сайта для слабовидящих