4 лістапада ў нашай школе прайшоў школьны этап алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» сярод вучняў 3–4 класаў.
У алімпіядзе прынялі ўдзел вучні, якія праявілі цікавасць да беларускай мовы, любоў да чытання і жаданне выпрабаваць свае сілы. Удзельнікі выконвалі разнастайныя заданні: тлумачылі значэнні слоў, знаходзілі моўныя памылкі, складалі сказы, дэманстравалі веданне правіл арфаграфіі і пунктуацыі. Асобная ўвага надавалася развіццю моўнага чуцця і ўменню лагічна мысліць.
Шчыра віншуем пераможцаў алімпіяды з поспехамі, жадаем натхнення, упэўненасці і новых дасягненняў!
4 класы:
1 месца – Аскерка Міхаіл, 4 “А” клас (настаўнік Асіповіч Л.І.)
2 месца – Зелянкевіч Міраслава, 4 “Б” клас (трэнер Асіповіч Л.І.)
3 месца – Камандзірчык Аляксандра, 4 “А” клас (настаўнік Асіповіч Л.І.)
3 класы:
1 месца – Сідляронак Мілана, 3 “А” клас (настаўнік Істамянок Ж.М.)
2 месца – Бяляцкі Максім, 3 “А” клас (настаўнік Істамянок Ж.М.)
Палітыка Ірына, 3 “В” клас (настаўнік Данец М.А.)
3 месца – Сяракова Дар’я, 3 “В” клас (настаўнік Данец М.А.)