13 лютага адбыўся школьны этап раённага конкурсу чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў 1-2 класаў «Акрыляе роднае слова», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчаннай вайне.
Паэтычны конкурс праведзены з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, стымулявання цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю і акцёрскім майстэрствам.
Вучні эмацыянальна чыталі творы, прасвечаныя подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчаннай вайне, трагічным падзеям таго часу, барацьбе за мір.
Усе ўдзельнікі конкурсу падчас святкавання Дня роднай мовы прадэманструюць сваё акцёрскае майстэрства на класных гадзінах, а таксама будуць узнагароджаны лістамі паддзякі і дыпломамі за ўдел у конкурсе на школьнай лінейцы напрыканцы 3 чвэрці.
Вынікі конкурсу:
1 месца
|
Аленішка Дзмітрый
|
2 “А” клас
|
1 месца
|
Русецкая Вікторыя
|
2 “А” клас
|
1 месца
|
Татарчанка Ева
|
1 “В” клас
|
1 месца
|
Трухан Іван
|
1 “А” клас
|
2 месца
|
Макарская Мілана
|
1 “А” клас
|
2 месца
|
Серакова Дар’я
|
2 “В” клас
|
3 месца
|
Кожар Соф’я
|
1 “Б” клас
|
3 месца
|
Марчанка Сафія
|
2 “Б” клас
|
3 месца
|
Пазняк Меланія
|
1 “В” клас
|
Угляніца В.М.,, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце