13 лютага адбыўся школьны этап раённага конкурсу чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў 1-4 класаў «Акрыляе роднае слова», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Паэтычны конкурс праведзены з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, стымулявання цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю і акцёрскім майстэрствам.
У конкурсе прынялі ўдзел 30 малодшых школьнікаў. Вучні эмацыянальна чыталі творы, прасвечаныя подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчаннай вайне, трагічным падзеям таго часу, барацьбе за мір.
Усе ўдзельнікі конкурсу падчас святкавання Дня роднай мовы прадэманструюць сваё акцёрскае майстэрства на класных гадзінах, а таксама будуць узнагароджаны лістамі паддзякі і дыпломамі за ўдел у конкурсе на школьнай лінейцы напрыканцы 3 чвэрці. Пераможца конкурсу прадставіць нашу школу на раённым этапе. Пажадаем яму поспеху ў час выступлення!
Угляніца В.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце