20 мая вучні 6 "Б" і 8 "А" класаў нашай школы далучыліся да Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму, які на працягу 10 год з'ўляецца арганізатарам раённай прыродаахоўчай акцыі "Марш паркаў". Так, суботнім ранкам вучні розных школ горада, а таксама дарослыя, неабыякавыя да стану акаляючага асяроддзя, накіраваліся ў парк прыроды Рэспубліканскага значэння "Старабарысаўскі лёс", якому налічваецца больш за 150 год. Асноўныя мэты дадзенай акцыі - развіццё валанцёрства і падтрымка тых прыродных тэрыторый Барысаўскага раёна, якім найбольш неабходна ахова.
Усе разам валанцёры накіраваліся да батанічнага помніка прыроды, дзе сабралі ўсё смецце, атрымалі станоўчыя эмоцыі ад сумеснай карыснай працы і былі ўражаны прыгажосцю мясцін, дзе размясціўся парк.
Арганізатары акцыі заўважылі, што тэрыторыя заказніка з кожным годам становіцца чысцейшай. А гэта значыць, што валанцёрскі рух недарэмны, гэта важная справа з'яўляецца добрым прыкладам для людзей, якія могуць больш адказна адносіцца да акаляючага асяроддзя.
Класныя кіраўнікі 6 "Б" і 8 "А" класаў