Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Сіла – у каранях. Традыцыі – у дзеянні

04.11.2025
Сіла – у каранях. Традыцыі – у дзеянні

4 лістапада 2025 года на базе рэсурснага цэнтра «Жывая спадчына» ДУА «Сярэдняя школа № 10 г.Барысава» адкрыла свае дзверы лінгвістычнага кафэ «Мова.by» у форме дыдактычнай майстэрні «Сіла традыцый». Хэштэг сустрэчы – «Сіла – у каранях. Традыцыі – у дзеянні». Настаўнікі на працягу мерапрыемства шукалі адказ на хвалюючае пытанне: як зрабіць традыцыйны урок – сучасным, цікавым, творчым, а галоўнае – якасным? А для гэтага трэба паспрабаваць нешта іншае, напрыклад, актыўныя і інтэрактыўныя метады навучання, сучасныя тэхналогіі і  формы. 
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мельнік І.А. і Праснякова Н.У. адзначылі, што, каб працэс авалодвання беларускай мовай быў для дзяцей цікавым, настаўніку трэба на кожным уроку арганізоўваць мэтанакіраваную работу па актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і прапанавалі «меню» эфектыўных форм, актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання беларускай мове і літаратуры: Web-квэсты, анлайн-гульні, філворды, пазлы, лінгвістычны крос і іншыя. 
Канцэпт-прэзентацыя  “Да роднага слова – праз дыдактычныя гульні”, актыўны адукацыйны дыялог “Нясумныя ўрокі: як матываваць навучэнцаў” дапамаглі ўдзельнікам мерапрыемства пагадзіцца з тым, што актыўныя і інтэрактыўныя метады адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні  сацыяльных, вучэбных  кампетэнцый,  развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў. Сістэматычнае ўключэнне ў змест урокаў беларускай мовы і літаратуры гульняў і гульнявых прыёмаў садзейнічае павышэнню матывацыі да вывучэння прадметаў, паглыбленню ведаў па розных раздзелах мовы, фарміраванню ў навучэнцаў моўнай, маўленчай, камунікатыўнай і сацыякультурнай кампетэнцый, выхаванню каштоўнасных адносін да роднага слова. 

Кіраўнік цэнтра Н.Г. Іўжанка
 

Версия сайта для слабовидящих