У рамках тыдня роднай мовы для вучняў 5-6 класаў была праведзена гульня “Святло роднага слова”.
Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе спаборніцтва каманд 5-ых класаў “Васілёк” і 6-ых
класаў “Рамонак”. Удзельнікі гульні паказвалі свае веды роднай мовы, перакладаючы словы і сказы з рускай на беларускую мову, знаходзілі адпаведныя значэнні слоў, складалі прымаўкі і прыказкі, гаварылі скарагаворкі, падпісвалі прозвішчы на партрэтах беларускіх пісьменнікаў, успаміналі вершы вядомых аўтараў.
Перамагла каманда 5-ых класаў “Васілёк”. Была зроблена выснова аб тым, што неабходна вывучаць мову сваёй краіны, бо, як пісаў Францішак Багушэвіч: “Хто не шануе сваю родную мову, той не шануе сам сябе”.
Загадчык бібліятэкі Р.В. Грынь