У школьнай бібліятэцы для вучняў 5-ых класаў правадзіўся конкурс знатакоў беларускай мовы.
Дзеці перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот, шукалі адпаведнасці слоў і іх значэнняў, пазнавалі партрэты беларускіх пісьменнікаў і чыталі іх вершы. Таксама спаборнічалі ў веданні прымавак і прыказак, ў дэкламацыі скарагаворак, называлі сімвалы краіны, адказвалі на пытанні аб гісторыі, геаграфіі, прыродзе роднага краю.
Як вынік, прагучалі словы Ф. Багушэвіча: “Хто не шануе сваю родную мову,той не шануе сам сябе”.
Загадчык бібліятэкі Грынь Р.В.