Ужо каторы год вучні нашай школы прымаюць самы актыўны ўдзел у штогадовай Рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу", якая сёлета прысвечана Году міра і стварэння.
Так, суботу 15 красавіка вучні, 5А, 6Б, 8А класаў разам з бацькамі і класнымі кіраўнікамі правялі незвычайна - з самай раніцы выправіліся ў лес. Сумесна з працаўнікамі Глівінскага лясніцтва мы папрацавалі валанцёрамі пры пасадцы лесу каля вёскі Дубовы Лог: садзілі прыгожыя елачкі і сосны.
Нашы дзеці былі вельмі ўражаны важнасцю даручанай справы і з усёй адказнасцю падышлі да працы. Нездарма нашай школе нададзены статус "Школа міру".
Будзем спадзявацца, што, дзякуючы такім мерапрыемствам, падрастаючае пакаленне будзе цаніць лес, як сапраўднае нацыянальнае багацце!