Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

У час канікул веснавых...

24.03.2026
У час канікул веснавых...

У час канікул веснавых
Мы не сядзім без справы,
Бяжым у школу да сваіх 
Таварышаў рухавых,
Бо цвёрда ведаем: штодня
У школе не сумуюць.
І сёння кліча нас гульня,
Дзе вучні павандруюць.
Сабраўся зранку шосты клас 
У свята- падарожжа,
Каб ведаў узнавіць запас 
У гэты дзень прыгожы.
Мы скарысталі добра час 
І плённа працавалі. 
І ўсвядомілі за раз 
Усё, што паўтаралі.
Цяпер спяшаемся дамоў,
А вусны шэпчуць словы 
Такой прыгожай і жывой,
Любімай роднай мовы!

Версия сайта для слабовидящих