7 сакавіка вучні 3-іх класаў адправіліся ў госці да беларускіх народных казак.
Тры каманды – “Сонейка, “Званочак” і “Рамонак” спаборнічалі ў веданні казак, якія некалі даўно складалі і пераказвалі нашы продкі. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі, складалі паззлы, рабілі прызентацыі казак, для чаго малявалі афішу, разважалі, чаму вучыць казка, задавалі “хітрыя пытанні”.
Напрыканцы пагадзіліся з тым, што народныя казкірасказваюць, як жылі нашы продкі раней, выхоўваюць лепшыя чалавечыя якасці, садзейнічаюць вывучэнню нашай роднай беларускай мовы.
Па меркаванню ўдзельнікаў, час прайшоў хутка і цікава. Спадзяюся, што і з карысцю.
Загадчык бібліятэкі Р.В. Грынь