У бібліятэцы прайшла гульня клуба “ЛітЭрудыт”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў на тэму “У іх дзяцінстве была вайна”.
Удзельнікі гульні, вучні 5-ых класаў, рыхтуючыся да гульні, чыталі творы беларускіх пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне.
На мерапрыемстве яны адказвалі на пытанні і разважалі аб тым, што прынесла вайна беларусам, як яна адабрала шчаслівае бесклапотнае дзяцінства, як паводзілі сябе ворагі на нашай зямлі, аб тым, што на барацьбу з фашыстамі ўступалі не толькі салдаты на фронце, але і тыя, хто застаўся ў тыле ворага – партызаны, падпольшчыкі – дарослыя і дзеці, якім шляхам далася нашаму народу перамога над нямецкімі захопнікамі.
Аб гэтым трэба ведаць, каб цаніць мір і не дапускаць вайны.
Загадчык бібліятэкі Грынь Р.В.