Удзельнікі клуба “ЛітЭрудыт” – вучні 5-ых класаў - прынялі ўдзел у літаратурнай гульне на тэму “У іх дзяцінстве была вайна”. Рыхтуючыся да мерапрыемства, вучні чыталі кнігі беларускіх пісьменнікаў пра падзеі, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх вёсках, акупіраваных фашыстамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкізакончылі заняткі ў школе, перад імі адчыняліся ўсе магчымасці цудоўна правесці летнія канікулы: лес, рэчка, блакітнае неба, яркае сонейка, шмат цікавых дзіцячых забаў. Але ўсё гэта абарвалася ў адзін момант. Вайна!Голад, гора страты блізкіх, смерць, слёзы і нянавісць да ворага, які растаптаў усе мары і наканаваў цяжкі, горкі лёс пакаленню “дзеці вайны”.
Як гэта адбывалася, што прыйшлося перажыць гераям літаратурных твораў, іх паводзіны і імкненні, - аб гэтым успаміналі, разважалі, спрачаліся ўдзельнікі літаратурнай гульні.Усе чатыры каманды праявілі актыўнасць, згуртаванасць ў каманднай гульні.
Найлепшы вынік паказала каманда 5Б класа, якая па праву атрымала пераходны прыз – Саву.
Загадчык бібліятэкі Р.В. Грынь