Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: +375177 97 62 20
222516, г. Борисов, ул.Заводская, 109

Удзел у інтэлектуальнай гульне "Што? Дзе? Калі?"

21.10.2023
Удзел у інтэлектуальнай гульне "Што? Дзе? Калі?"

Што робяць школьнікі ў суботу? Пытанне, на якое хутка не адкажаш, бо кожны выбірае занятак на свой густ: паўдзельнічаць у мерапрыемствах шостага школьнага дня, спартыўных спаборніцтвах, наведаць гурткі і секцыі, сустрэцца з сябрамі, заняцца самаразвіццем...

Але бывае часам і так, што гэтыя складнікі супадаюць. Школа, сябры, захапляльнае мерапрыемства.Так, вучаніцы 9А класа Сідляронак Ульяна, Бялько Марыя, Бальшакова Кіра, Пятроўская Сафія, Мацеева Варвара не толькі аднакласнікі, але і добрыя сяброўкі. А з'яднала іх захапленне інтэлектуальнай гульнёй "Што? Дзе? Калі?" Ужо пяты год мы з дзяўчатамі прымаем удзел у Барысаўскім рэгіянальным Чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях.

Сёння наша каманда заняла другое месца на першай гульні сезона 2023/2024 у катэгорыі ювеналы. Хочацца павіншаваць удзельніц і пажадаць не спыняцца на дасягнутым!

Кіраўнік клуба Камісарава А.В.

Версия сайта для слабовидящих