18 красавіка для вучняў 5-ых класаў адбыўся турнір “Вандроўка ў родную мову”.
З чаго “выткана дзіўная родная мова”? На гэта пытанне даюць адказ радкі верша М. Танка.
Чаму не ведаць мову свайго народа – значыць, не паважаць сябе? Якую ролю выконвае мова кожнага народа?
На гэтыя пытанні разважалі 5-класнікі, а таксама выконвалі заданні лінгвістычнай гульні. Яны перакладалі словы, радкі верша, падбіралі словы з супрацьлеглым значэннем, збіралі раскіданыя прыказкі, называлі беларускія нацыянальныя стравы, чыталі адрыўкі вершаў беларускіх пісьменнікаў і г.д.
Трэба сказаць, што вучням ёсць да чаго імкнуцца, вывучаючы беларускую мову, але яны і парадавалі сваімі адказамі, шчырай зацікаўленасцю.
Гэта значыць, што зроблены яшчэ адзін крок у справе далучэння школьнікаў да мовы, гістарычнай і культурнай спадчынысвайго народа.
Загадчык бібліятэкі Р.В. Грынь