16 лютага 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 23 г.Барысава” адбыўся раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове «Акрыляе роднае слова», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ва ўзросткавай катэгорыі 1-4 класаў прыняў удзел вучань 3 “Б” класа Палько Ярмак, які паспяхова прадэманстраваў сваё акцёрскае майстэрства.
Па выніках конкурсу за эмацыянальнае чытанне вершу Ірыны Касянковай “Развітанне” і стварэнне адпаведнага сцэнічнага вобразу Ярмак заняў 1 месца.
Віншуем Палько Ермака, яго бацькоў і класнага кіраўніка Кузьміч Святлану Генадзьеўну з заслужанай перамогай!
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Угляніца В.М.