2 лістапада ў нашай школе прайшла школьная алімпіяда па беларускай мове сярод вучняў 3–4 класаў. Юныя знаўцы роднай мовы паказалі стараннасць, уважлівасць, добрыя веды і любоў да беларускага слова. Удзельнікі годна справіліся з заданнямі, а пераможцы дасягнулі высокіх вынікаў.
Пераможцы сярод 3 класаў:
-
1 месца — Долгая Паліна, 3 Б клас — 79,2% (настаўнік — Сідляронак А.Е.);
-
2 месца — Куневіч Мар’яна, 3 А клас — 77,1% (настаўнік — Задруцкая А.С.);
-
3 месца — Хадасевіч Яраслаў, 3 Б клас — 75% (настаўнік — Сідляронак А.Е.).
Пераможцы сярод 4 класаў:
-
1 месца — Сідляронак Мілана, 4 А клас — 65% (настаўнік — Істамянок Ж.М.);
-
2 месца — Палітыка Ірына, 4 В клас — 57,5% (настаўнік — Данец М.А.);
-
3 месца — Паплаўскі Мікіта, 4 Б клас — 52,5% (настаўнік — Цалко Е.М.).
Шчыра віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў алімпіяды! Жадаем далейшых поспехаў, упэўненасці ў сваіх сілах, натхнення і новых перамог. Асобная падзяка настаўнікам за якасную падрыхтоўку вучняў, падтрымку і любоў да роднай мовы. Няхай беларускае слова гучыць прыгожа, упэўнена і з гонарам!