Шаноўныя сябры! Сёння Дзень роднай мовы! Упершыню ён адзначаўся ў 2000 годзе па ініцыятыве ААН.
Мы віншуем усіх са святам і жадаем, як мага часцей атрымліваць асалоду ад мілага гучання роднай мовы!
Чытаем выршы разам. "Люблю зiму за сонца i марозы"
Навум Гальпяровіч "Сон"
Мне сніўся сон: мяне не разумелі.
Я гаварыў, а словы быццам град,
Па тварах і вачах людзей звінелі
І да мяне вярталіся назад.
Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.
Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.
А голасу, ахрыплага і дзікага,
Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.
Муры маўчалі, грозна і сурова,
І ў роспачнасці гэтай нематы
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?
І я да нейкай бездані памкнуўся
І ўбачыў цемру і свой блізкі скон.
Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся.
Такі вось сон. Такі трывожны сон...