7 мая ў нашай школе адбылося сапраўднае свята паэзіі і прыгажосці - конкурс чытальнікаў “Гучы роднае слова”, які прайшоў пад дэвізам “Заўсёды ў сэрцы — вобраз дарагі”- вобраз жагчыны ў літаратуры. Зала была напоўнена атмасферай натхнення, а кожнае выступленне стала шчырым прызнаннем у любові да маці, сясцёр, каханых і выдатных жанчын-гераінь.
Удзельнікі конкурсу, вучні 5-11 класаў, падрыхтавалі вельмі розныя па настроі нумары: ад пранікнёных вершаў Я. Янішчыц, М. Багдановіча і Е.Лось, да сучасных твораў. Кожны чытальнік пастараўся перадаць не толькі сэнс радкоў, але і глыбіню пачуццяў — ад пяшчоты і захаплення да глыбокай павагі перад жаночай мужнасцю.
Вынікі конкурсу:
Журы было вельмі складана вызначыць пераможцаў, бо кожнае выступленне было адметным - шчырым і атмасферным. Тым не менш, узнагароды знайшлі сваіх герояў:
|
Дыплом I ступені
|
Дыплом II ступені
|
Дыплом III ступені
|
|
1. Цыбулька Глеб - 5Б
2. Сухавей Арцём – 5Б
3. Дадалка Рэната – 5Б
4. Казлоўская Варвара -6Г
|
1. Хадасевіч Паліна – 5Б
2. Алышава Лізавета -5Г
3. Сідляронак Ульяна-11
|
1. Страздзе Павел- 5А
2. Кузьміч Сафія – 7Б
3. Каламіец Дар’я – 6А
|
Дыпломамі ўдзельнікаў узнагарджаны Мыкал Сафія – 5В, Папраўка Вераніка – 7В, Кандыбайла Іван -6В, Папсуева Ангеліна – 5В, Ключанок Лізавета – 6В, Сімакова Віялета- 5Г.
Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам за смеласць і любоў да роднага слова, а гледачам — за цёплую падтрымку і апладысменты.
І.А.Мельнік, кіраўнік ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры