Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Адбылася прэзентацыя “Тлумачальнага слоўніка назваў радства і сваяцтва”

23.03.2023
Адбылася прэзентацыя “Тлумачальнага слоўніка назваў радства і сваяцтва”

Сям’я - маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а савет родных будзе заўсёды шчырым і карысным.

Невыпадкова, што вучні і настаўнікі нашай школы на працягу 3 чвэрці  працавалі над складаннем тлумачальнага слоўніка назваў радства і сваяцтва, прэзентацыя якога адбылася 21 сакавіка для вучняў 2-5 класаў, 23 сакавіка для вучняў 6-11 класаў. Адметнасць гэтага слоўніка ў тым, што кожная назва праілюстравана прыказкамі, прымаўкамі і народнымі параўнаннямі, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне роднасныя і сваяцкія адносіны, даецца трапная характарыстыка таго ці іншага члена сям’і або сваяка. 

Карыстацца слоўнікам можна як на ўроках мовы, так і на ўроках літаратуры. Напрыклад пры вывучэнні тэмы “Сінонімы”, “Антонімы”, “Слова.Словазлучэннее.Тэкст” і іншыя.

Семантызаваць паняцці маці, бацька, дзядзька, сваяк, сын, сям’я, дабрыня можна пры вывучэнні твораў Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”, паэмы Яккуба Коласа “Новая зямля” , апавядання Міхася Лынькова “Васількі”, Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”.

Мельнік І.А., класны кіраўнік 6 "А" класа
 

 

Версия сайта для слабовидящих