Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек – усе маюць сваю мову.”Самы найцікавейшы і бяспрэчны закон жыцця – гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам”, – пісаў знакаміты Янка Купала.
Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл ці раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай. Дзякуючы ёй людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваёй мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе.
З мэтай пазнавальнай актыўнасці, выхавання любові да Радзімы і роднай мовы 23 лютага для вучняў 7-х класаў была праведзена майстэрня “Літаратурная спадчына”. Вучні ўспомнілі пра пісьменнікаў-суайчыннікаў, змаглі паглыбіць свае веды пра беларускія святы, зноў акунуліся ў атмасферу архітэктуры Радзімы.