Кандрат Крапіва — адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна.
Невыпадкова, што 24 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў стэндап “Бывае, праўда вочы коле…” па матывах баек Кандрата Крапівы. Вучні дэманстравалі сваё ўменне чытаць на памяць творча, эмацыянальна, выразна.
Таксама выхавальнікі лагера “Вясёлка” і вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у майстар-класе “Ах, гэта Масленіца!”, дзе з цікавасцю рабілі ляльку-Масленіцу, сімвал свята – сонейка і блін.