Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў – гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў для арыстакратаў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў і незвычайныя спосабы гатавання.
Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і інтарэс да іх сярод гасцей краіны расце.
У рэстаранах з нацыянальным каларытам вам прапануюць не толькі народную кухню, але і вытанчаныя стравы, якія падаваліся на стол у рэзідэнцыях беларускіх магнатаў.
Пакаштаваць нацыянальную кухню давялося і нам – вучням, настаўнікам і бацькам школы.
Так 25 лютага ў рамках кірмашу “Провады зімы” госцям давялося прыняць удзел не толькі ў прэзентацыі-дэгустацыі беларускай кухні, але і паўдзельнічаць у гульнёвай праграме: “Бег у мяху”, “Залаты блін”, “Праменні сонейка” і іншыя.