Другі дзень Тыдня роднай мовы прайшоў не менш захапляльна.
Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы “Беларусь – краіна-мара”. Прысутныя яшчэ раз упэўніліся, што ў гэтым слове шмат сэнсаў, што гэта краіна працавітых людзей і талентаў, дасягненняў і перамог.
На працягу дня былі арганізаваны гульні “Крыжыкі-нулікі” і “Гуляем – мову вывучаем”, дзе рабяты паказвалі свае веды па мове і літаратуры ў якасці перакладчыкаў, фалькларыстаў, дакладчыкаў.
Таксама на экскурсіі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, дзе прадстаўлены экспанаты побыту нашых продкаў, пабывалі выхаванцы лагера “Вясёлка”. Вучням-пачаткоўцам было вельмі цікава пазнаёміцца з тым, як жылі нашы продкі, чым займаліся, як апраналіся.