Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 3-11 класаў і настаўнікаў установы адукацыі быў праведзены інформ-дайджэст “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Інфармацыйная група падрыхтавала цікавы матэрыял пра тое, чаму менавіта 21 лютага адзначаюць гэтае свята, у гульнёвай форме правяла “Слоўнікавае сочыва”, дзе прысутныя яшчэ раз успомнілі беларускія словы і выразы.
Таксама на працягу дня была праведзена акцыя “Родная пошта”, дзе вучні мелі магчымасць у вольнай форме напісаць на роднай мове паштоўку сябру з пажаданнямі поспехаў і здароўя. Паштоўкі былі раздадзены адрасатам.
У гэты ж дзень нашых вучняў чакала выстава ў школьнай бібліятэцы “Спачатку было слова”, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам. Бібліятэкар нагадала вучням пра важнасць чытання кніг на роднай мове, некаторыя звесткі з біяграфій пісьменнікаў, у тым ліку і землякоў.
Скончыўся дзень выставай-прэзентацыяй на тэму “Чытай на роднай мове”. Вучні прадставілі сцікерпакі на творы, якія раілі б прачытаць.