Кахаю…
Кахаю…
Кахаю…
Што такое каханне? Гэтае пытанне здаўна хвалюе людзей: пра каханне спяваюць песні, складаюць вершы, а цяпер нават праводзяць навуковыя даследаванні. Кажуць, без кахання жыццё нічога не варта. І ніхто не можа вызначыць, што гэта за пачуццё, якое захоплівае чалавека і робіць яго шчаслівым.
У тым, што каханне — самае выдатнае пачуццё на Зямлі, дадзенае нам звыш, змаглі ўпэўніцца вучні-ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў вершаў пра каханне “Гучы роднае слова”, які прайшоў 22 лютага.
Максім Багдановіч, Янка Купала, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Пімен Панчанка, Уладзімір Дубоўка – паэты, чые вершы гучалі на мерапрыемстве. Удзельнікі вельмі шчыра, ад сэрца, расказвалі пра каханне, дэманстравалі, як трэба прызнавацца ў каханні.
Вучнямі быў падрыхтаваны матэрыял, як прызнанне ў каханні гучыць на розных мовах свету.