Што такое ўтульнасць? А , галоўнае, як стварыць утульнасць дома? Над гэтымі пытаннямі задумаліся вучні 8 "А" класа на класнай гадзіне ў межах мерапрыемства ШАГ, якое было прысвечана знаёмству з будаўніча-прамысловым комплексам Рэспублікі Беларусь.
Мы абмеркавалі ролю прамысловага комплексу ў эканоміцы, развіццё жыллёвага будаўніцтва, сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарогі Беларусі, праграму "Чыстая вада" ў стварэнні камфортных умоў для жыцця грамадзян.
Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі вывад, што стварэнне ўтульнасці і камфорту для кожнага жыхара нашага агульнага дома - гэта і ёсць абавязак кожнага.
Камісарава А.В., класны кіраўнік 8 "А" класа