Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

Першы ўрок на экскурсіі ў доме-сядзібе І.Х. Каладзеева

01.09.2023
Першы ўрок на экскурсіі ў доме-сядзібе І.Х. Каладзеева

Традыцыйна на першы ўрок у новым навучальным годзе вучні 9 "А" і 7 "Б" класаў выправіліся на экскурсію.

Сёння нас чакала сустрэча з цікавай гістарычнай асобай - Іванам Хрысанфавічам Каладзеевым - землеўладальнікам і акцыянерам, бібліяфілам і калекцыянерам, выдатным мецэнатам, які прыклаў значныя намаганні, каб наш горад стаў сур'ёзным прамысловым цэнтрам.

Дзякуючы захапляльнаму аповеду ўладальніку дома-сядзібы Уладзіміру Слесараву, мы быццам сапраўды самі  апынуліся ў далёкай другой палове 19 стагоддзя, пазнаёміліся з сям'ёй Івана Каладзеева, прасачылі лёс развіцця нашай малой радзімы.

Цудоўна, што ў гісторыі Барысава быў гэты чалавек. І яшчэ лепш, што ёсць людзі, якія працягваюць добрую справу мецэнацтва і стваральнай працы на карысць радзімы і міру.

Камісарава А.В., класны кіраўнік 9 "А" класа

Версия сайта для слабовидящих