8 красавіка вучні 6А, 7А класаў нашай школы ўпершыню наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў г.Мінску. Вучняў чакала захапляльнае падарожжа па старонках жыцця паэта, але самым запамінальным быў інтэрактыўны занятак па творчасці Кандрата Крапівы “Таямніцы дзеда Кандрата”. Рабяты не толькі праслухалі цікавую гісторыю выбару псеўданіма, яго жыцця, а і пазнаёміліся з рэчамі, якія яму належалі, з асноўнымі жанрамі яго творчасці.
На працягу занятка вучні разгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Асацыяцыя”, рабілі спробу самастойна скласці загадкі. Вельмі прыемна было бачыць, штодзяўчатам і хлопцам спадабалася.
На зваротным шляху мы не маглі не наведаць Мемарыяльны комплекс “Курган Славы”. Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
І.А. Мельнік, класны кіраўнік 6А класа