Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: 97 62 20
222516, г. Борисов, ул. Заводская, 109

У іх дзяцінстве была вайна

18.04.2023
У іх дзяцінстве была вайна

"Дзеці і вайна" – гэтай тэме была прысвечана літаратурная гульня клуба "ЛітЭрудыт" для вучняў 5-ых класаў, якая прайшла ў бібліятэцы 18 красавіка. 
Рыхтуючыся да гульні, 5-класнікі прачыталі творы І. Сяркова, Я. Брыля, М. Лынькова.
Рабяты ўспаміналі ход падзей, характатыстыкі вобразаў, разважалі над учынкамі герояў, рабілі свае вывады. У ходзе гульні былі прапанаваны наступныя раздзелы:

1.    Пад мірным небам;
2.    Грозныя хмары вайны;
3.    Звычайны фашызм;
4.    Супрацьстаянне.

Другая частка мерапрыемства – "Што? Дзе, Калі?" на тэму "У свеце паэзіі" – па традыціі прысвячалася тэорыі літаратуры. 

Па выніках гульні, пераможцай стала каманда 5 "А" класа "Совушкі", якая атрымала пераходны прыз - арла, сімвалізуючага сілу і волю да перамогі.

Загадчык бібліятэкі Грынь Р.В
 

Версия сайта для слабовидящих