На працягу 2022/2023 навучальнага года ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна вучні 8А класа знаёміліся з дасягненнямі нашай краіны ў разнастайных галінах грамадскага жыцця: адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, спорту і турызму, сельскай гаспадаркі, нацыянальнай бяспекі і інш. На працягу гэтага часу рэалізацыя праекта адбывалася пад дэвізам "Гонар за Беларусь". Арганізацыя заняткаў была накіравана на развіццё ў вучняў крытычнага мыслення, аналітычных здольнасцей, камунікатыўных якасцяў.
Выніковы занятак прайшоў у форме займальнай віктарыны "Свая гульня", якая дала магчымасць актыўна праявіць сябе, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках на працягу навучальнага года. У гульні прымалі ўдзел усе вучні. Часам віктарына пераходзіла ў сапраўдную дыскусію, што яшчэ раз пацвердзіла карысць дадзенага інфармацыйна-адукацыйнага праекта.
Класны кіраўнік 8 "А" класа